Обычная версия

Прывітальны адрас справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”

Дэлегатам і гасцям справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”

Шчыра вітаю дэлегатаў і гасцей справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў “Ватра”.

Беларускае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў “Ватра” – адно з найбольш буйных, добра арганізаваных і актыўных грамадскіх аб’яднанняў нацыянальных супольнасцей Беларусі.

Дэлегаты і ўдзельнікі канферэнцыі прадстаўляюць усе сферы дзейнасці беларускага грамадства: сярод вас урачы, інжынеры, навукоўцы, настаўнікі, прадпрымальнікі, дзяржаўныя служачыя, працоўныя сельскай гаспадаркі і прамысловай вытворчасці, творчая інтэлігенцыя, моладзь, а таксама людзі, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку і актыўна займаюцца грамадскай справай. Такое прадстаўніцтва ўражвае і адначасова адлюстроўвае сённяшнюю ўкраінскую супольнасць як раўнапраўную і неад’емную частку ўсяго беларускага грамадства.

Як і кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, вас аб’ядноўвае любоў да зямлі, дзе вы выхоўваеце нашчадкаў і шануеце продкаў, захоўваеце спадчыну праз мову і культуру, пашыраючы тым самым міжкультурны дыялог у нашым грамадстве.

Шчыра жадаю канферэнцыі плённай і канструктыўнай працы, каб яе рашэнні сталі этапнымі ў далейшым развіцці статутнай дзейнасці, а цікавыя і карысныя грамадскія праекты мелі працяг і пашыралі кола прыхільнікаў украінскай культуры, мацавалі міжнацыянальную згоду і беларуска-украінскае сяброўства. Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, аптымізму, дабрабыту, поспехаў у працоўных і грамадскіх справах на карысць беларускага грамадства.

З павагай,

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леанід Гуляка

19 чэрвеня 2010 г.