УДЗЕЛЬНІКАМ XVIII АГУЛЬНАПОЛЬСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ “Беларуская песня – 2011”
Шчыра і сардэчна вітаю ўдзельнікаў XVIII Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня – 2011”!
Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх творчых калектываў і выканаўцаў у Польшчы дазваляе не толькі захаваць сваю нацыянальную самасвядомасць, ганарыцца сваімі каранямі, але і значна ўзбагаціць духоўнае жыццё польскага народа.
Упэўнены, што беларуская культура і асветніцтва на польскай зямлі і надалей будуць жыць і развівацца. Жадаю Вам і праз Вас усім беларусам Польшчы шчасця, здароўя, міру і дабрабыту, далейшай плённай грамадскай дзейнасці на карысць гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа!
З павагай, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Л.П.Гуляка
20 лютага 2011 г. 2