Прэзентацыя фотаальбома Уладзіміра Ліхадзедава «Шматнацыянальная Беларусь. Дакрануцца душой, адчуць сэрцам.»

2 снежня 2020 г. у 12.00  у кнігарні «Дом кнігі «Светач» (г.Мінск, пр-т. Пераможцаў, 11, 2 паверх) у рамках праекта «У пошуках страчанага» лаўрэата прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава адбудзецца прэзентацыя фотаальбома «Шматнацыянальная Беларусь. Дакрануцца душой, адчуць сэрцам.».

Наведвальнікі прэзентацыі перад пачаткам мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з выставай «Страчаная спадчына».

Выстава ўнікальных паштовак і фотаздымкаў, многія з якіх існуюць у адзіным экзэмпляры, пазнаёміць удзельнікаў з  каларытнымі, цiкавымі паселiшчамі, праваслаўнымі храмамі, сiнагогамі, касцёламі, мячэцямі, якія на гэты час ужо страчаны, дазволіць убачыць людзей, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя: беларусаў, рускіх, палякаў, яўрэяў, літоўцаў, латышэй,  французаў, немцаў, кітайцаў і карэйцаў.

Альбом «Шматнацыянальная Беларусь. Дакрануцца душой, адчуць сэрцам.» распавядае не пра асобны горад ці мястэчка, а пра Беларусь увогуле і адну з найхарактэрнейшых для нашай краіны рыс – яе шматнацыянальнасць і шматканфесійнасць. Кніга вяртае нас на стагоддзе назад і паказвае, што і ў той час людзі жылі ў міры і згодзе: займаліся рамяством, дапамагалі адзін аднаму, шчыра працавалі, развівалі мірныя традыцыі продкаў, якія трэба захоўваць.

У аснове альбома – больш за чатыры сотні паштовак і фотаздымкаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя з прыватнай калекцыі аўтара. Многія друкуюцца ўпершыню.

Падчас  прэзентацыі  можна  будзе  задаць  пытанні  аўтару  аб  асаблівасцях  стварэння  кнігі, а таксама аб планах па далейшаму развіццю праекта, 
набыць кнігу і атрымаць аўтограф Уладзіміра Ліхадзедава.