Мультыкультуралізм на гарадоцкай сцэне

Ніва № 48 (3107), 29 лістапада 2015 г.


Мультыкультуралізм на гарадоцкай сцэне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Прадстаўнікі ўкраінцаў, армянаў, казахаў, татараў, палякаў і іранцаў выступілі ў Варшаве, Гарадку і БельскуПадляшскім падчас канцэртаў «Мультыкультурная Беларусь». Такія гастролі аматарскіх, народных артыстаў сцэны, родам з этнічных меншасцей па некаторых польскіх гарадах сарганізаваў Культурны цэнтры Беларусі пры Пасольстве РБ у польскай сталіцы. Канцэрты суправаджала прэзентацыя беларускіх народных касцюмаў, падрыхтаваных Цэнтрам народных промыслаў і рамёстваў «Скарбніца» з Мінска, адзінай такой буйнамаштабнай мануфактурай і школай традыцыйнага дызайну ў Беларусі.

«Ніва» прыняла ўдзел у канцэрце ў Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку (15 лістапада), які пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць аб ахвярах тэрактаў у Парыжы, якія мелі месца 13 лістапада.

Hачальнік аддзела па справах нацыянальнасцей і прававой працы апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Сасновіч, у пачатку 1990х настаўнік ігры на акардэоне і баяне ў школах у Орлі і ў Гайнаўцы (яго жонка выкладала там ігру на беларускіх цымбалах), які прызнаецца да беларускай нацыянальнасці, пры нагодзе гарадоцкага канцэрту ў размове з «Нівай» сказаў:

— Польшча з’яўляецца ўжо восьмай краінай, якую наведваем з гэтым незвычайным калектывам. Мы былі, сярод іншага, у Аўстрыі, Фінляндыі і Славеніі. Усе выступаючыя групы прадстаўляюць багацце сваёй нацыянальнай культуры