УПАУНАВАЖАНЫ ПА СПРАВАХ РЭЛІГІЙ І НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ
З А Г А Д № 19
г. Мінск 05.05.2009
Аб узнагароджанні лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу СМІ
У адпаведнасці з Палажэннем аб Рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой З А Г А Д В А Ю:
1. Узнагародзіць спецыяльным прызам з ўручэннем Падзячнага пісьма Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой:
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Ашмянскі веснік“ (Гродзенская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Іўеўскі край“ (Гродзенская вобласць);
Камунальнае унітарнае прадпрыемства ”Рэдакцыя газеты ”Новае жыццё“ (г.Навагрудак, Гродзенская вобласць);
Рэдакцыю газеты ”Астравецкая праўда“ (Гродзенская вобласць);
Рэдакцыю газеты ”Дзянніца“ (г.Шчучын, Гродзенская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Лепельскі край“ (Віцебская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Дняпроўская праўда“ (г.Дуброўна, Віцебская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову ”Рэдакцыя раённай газеты ”Нясвіжскія навіны“ і праграмы радыёвяшчання ”Раніца Нясвіжчыны“ (друкаваныя СМІ, Мінская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову ”Рэдакцыя раённай газеты ”Нясвіжскія навіны“ і праграмы радыёвяшчання ”Раніца Нясвіжчыны“ (электронныя СМІ, Мінская вобласць);
Камунальнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства ”Рэдакцыя газеты ”Адзінства“ (г.Барысаў, Мінская вобласць);
Рэдакцыю часопіса ”Нёман“ рэдакцыйна-выдавецкай установы ”Літаратура і Мастацтва“ (г.Мінск);
Васількова Уладзіміра Уладзіміравіча, рэдактара аддзела інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў РУП ”Беларускае тэлеграфнае агенцтва“;
Коршун Лілію Канстанцінаўну, аўтара праграмы ”Супольнасць“ Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё;
Мальдзіса Адама Іосіфавіча, аглядальніка Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Рэдакцыя газеты ”Советская Белоруссия“;
Ждановіча Івана Іванавіча, спецыяльнага карэспандэнта газеты ”Голас Радзімы“ Установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”Рэдакцыя газеты ”Советская Белоруссия“.
2. Узнагародзіць Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей за актыўны ўдзел у асвятленні тэм міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой:
Камунальнае інфармацыйнае унітарнае прадпрыемства ”Рэдакцыя Віцебскіх гарадскіх газет ”Вечерний Вицебск“ і ”Витьбичи“ (г.Віцебск);
Рэдакцыю газеты ”Полацкі веснік“ (Віцебская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Светлае жыццё“ (г.п.Лельчыцы, Гомельская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Полымя“ (г.п.Карэлічы, Гродзенская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Светлы шлях“ (г.Смаргонь, Гродзенская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову ”Рэдакцыя Ваўкавыскай раённай газеты і тэлерадыёпраграм ”Наш час“ (Гродзенская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Свіслацкая газета“ (Гродзенская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя Зэльвенскай раённай газеты ”Праца“ і праграмы радыёвяшчання“ (Гродзенская вобласць);
Рэдакцыю газеты ”Слонімскі веснік“ (Гродзенская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя газеты ”Воранаўская газета“ і праграмы радыёвяшчання ”Воранаўскі веснік“ (Гродзенская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову ”Рэдакцыя газеты ”Чырвоная зорка“ г.Узда, Мінская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя раённай газеты ”Асіповіцкі край“ (Магілёўская вобласць);
Установу ”Рэдакцыя раённай газеты ”Святло кастрычніка“ і тэлерадыёвяшчальных СМІ“ (г.Мсціслаў, Магілёўская вобласць);
Унітарнае камунальнае выдавецкае прадпрыемства ”Рэдакцыя газеты ”Бабруйскае жыццё“ (Магілёўская вобласць);
РУП РТЦ ”Тэлерадыёкампанія ”Гродно“.
3. Уручэнне спецыяльных прызоў, Падзячных пісем і Пахвальных грамат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей ажыццявіць 7 мая 2009 г. у ходзе правядзення ”круглага стала” з удзелам прадстаўнікоў нацыянальных аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь і беларускіх суайчыннікаў за мяжой ”Дыялог дыяспар: шматнацыянальная Беларусь – беларускае замежжа” (Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь).
Упаўнаважаны Л.П.Гуляка