Итоги реализации проекта "Административный регион Беларуси - организация соотечественников за рубежом" в 2019 году

АБ ВЫНІКАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАЕКТА УПАЎНАВАЖАНАГА ПА СПРАВАХ РЭЛІГІЙ І НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ “АДМІНІСТРАЦЫЙНЫ РЭГІЁН БЕЛАРУСІ – АРГАНІЗАЦЫЯ СУАЙЧЫННІКАЎ ЗА МЯЖОЙ”

 

ЗАГАД

26.06.2019 № 19-к

Аб выніках рэалізацыі праекта Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой”

 

ЗАГАДВАЮ:

1. За паспяховую рэалізацыю праекта “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой” узнагародзiць Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей з уручэннем каштоўнага падарунка:

Горацкі раённы выканаўчы камітэт Магілёўскай вобласці;

Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт Магілёўскай вобласці;

Клічаўскі раённы выканаўчы камітэт Магілёўскай вобласці;

Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт Магілёўскай вобласці;

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці.

2. За актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі – арганізацыя суайчыннікаў за мяжой” узнагародзiць Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей:

Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт;

Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Дубровенскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Лёзненскі раённы выканаўчы камітэт Віцебскай вобласці;

Касцюковіцкі раённы выканаўчы камітэт Магілёўскай вобласці;

Адміністрацыю Заводскага  раёна г.Мінска;

Адміністрацыю Кастрычнінскага раёна г.Мінска;

Мясцовую грамадскую арганізацыю “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” гарадской акругі Тальяці (Расійская Федэрацыя).

 

 

 Упаўнаважаны                                                                             Л.П.Гуляка