АБ ВЫНІКАХ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСУ Ў 2022 ГОДЗЕ
Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей
ЗАГАД
30.06.2022 № 21-к
Аб выніках рэспубліканскага конкурсу сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой
ЗАГАДВАЮ:
1. За высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой узнагародзіць Дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей з уручэннем спецыяльнага прыза:
Камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Рэдакцыя Столінскай раённай газеты «Навіны Палесся» (Брэсцкая вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Лунінецкія навіны» (Брэсцкая вобласць);
Радзько Нэлі Аляксандраўну, карэспандэнта Установы «Рэдакцыя гарадской газеты «Наваполацк сёння» (Віцебская вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Зара» (Віцебская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Жыццё Палесся» (Гомельская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Свіслацкая газета» (Гродзенская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя «ЛiдаМедыяКампанiя» (Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Іўеўскі край» (Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Астравецкая праўда» (Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Полымя» (Гродзенская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Ашмянскі веснік» (Гродзенская вобласць);
Камунальнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Інфармацыйнае агенцтва «Магілёўскія ведамасці» (г.Магілёў);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Кіравец» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя раённай газеты «Асіповіцкі край» (Магілёўская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя газеты «Нясвіжскія навіны» і праграмы радыёвяшчання «Раніца Нясвіжчыны» (Мінская вобласць);
Ждановіча Івана Іванавіча, галоўнага рэдактара газеты «Голас Радзімы» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» (г.Мінск);
Загорскую Алесю Мікалаеўну, спецыяльнага карэспандэнта Інфармацыйнага камунальнага ўнiтарнага прадпрыемства «Агенцтва «Мiнск-Навiны» (г.Мінск).
2. За актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сярод журналістаў і сродкаў масавай інфармацыі на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных i мiжканфесіянальных адносін, мiжкультурнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўніцтва з суайчыннiкамi за мяжой узнагародзiць Пахвальнай граматай Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей:
Камунальнае ўнiтарнае інфармацыйнае прадпрыемства «Рэдакцыя Бресцкай абласной газеты "Заря"» (Брэсцкая вобласць);
Установу «Рэдакцыя «Аршанская газета» (Віцебская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Гомельскай раённай газеты «Маяк»;
Установу «Рэдакцыя газеты «Новае Палессе» (Гомельская вобласць);
Шуканава Мікалая Васільевіча, рэдактара аддзела сельскага жыцця Установы «Рэдакцыя Жлобінскай газеты «Новы дзень» (Гомельская вобласць);
Установу «Рэдакцыя газеты «Светлы шлях» (Гродзенская вобласць);
Гацман Людмілу Юр’еўну, вядучага карэспандэнта Унітарнага камунальнага выдавецкага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты «БАБРУЙСКАЕ ЖЫЦЦЕ» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» (Магілёўская вобласць);
Дзяржаўную ўстанову «Рэдакцыя раённай газеты «Горацкі веснік» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Крычаўскай раённай газеты «Крычаўскае жыццё» (Магілёўская вобласць);
Інфармацыйна-выдавецкую ўстанову «Выдавецкі дом «Шклоў-інфа» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны» (Магілёўская вобласць);
Сідарэнка Ларысу Аляксандраўну, карэктара Установы «Рэдакцыя раённай газеты «Святло Кастрычніка» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Клімавіцкай раённай газеты «Родная ніва» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Круглянскай раённай газеты «Сельскае жыццё» (Магілёўская вобласць);
Установу «Рэдакцыя Магілёўскай раённай газеты «Прыдняпроўская ніва» (Магілёўская вобласць);
Рэдакцыю газеты «Голас Радзімы» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда» (г.Мінск).
Упаўнаважаны А.А.Румак