”Беларусы ў свеце“ 2013 – 2015 гады
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
03.12.2013 № 1035
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРАГРАМА
супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 – 2015 гады
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
Дзяржаўная праграма супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 – 2015 гады (далей – Дзяржаўная праграма) уяўляе сабой сістэму мер па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у сферы ўзаемаадносін з беларусамі замежжа.
Дзяржаўная праграма накіравана на забеспячэнне комплекснага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа, далучэнне беларускай дыяспары да ўдзелу ў рэалізацыі праграмм сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь, захаванне і падтрымку яе нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці.
Дзяржаўная праграма распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 49 мерапрыемстваў па выкананню Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 – 2015 гады, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2011 г. № 942 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 84, 5/34153), і пунктам 79 мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ”Культура Беларусі“ на 2011 – 2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 снежня 2010 г. № 1905 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 11, 5/33091).
ГЛАВА 2
ТЭХНIКА-ЭКАНАМIЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ
ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ
На сённяшні дзень колькасны склад беларускай дыяспары ў свеце, па інфармацыі з розных крыніц, складае каля 2,5 млн. чалавек і мае найбольш трывалае прадстаўніцтва ў суседніх з Беларуссю краінах (Расія, краіны Балтыі, Украіна, Польшча, Казахстан, Малдова).
У многіх краінах свету існуюць грамадскія аб’яднанні этнічных беларусаў, якія ажыццяўляюць разнастайную сацыякультурную дзейнасць. Большасць такіх грамадскіх аб’яднанняў актыўна дзейнічае ў Расіі, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Малдове. Беларуская дыяспара прысутнічае таксама ў краінах далёкага замежжа – у Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландах, ЗША, Канадзе, Аргенціне, Аўстраліі і іншых.
Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у адносінах да беларусаў замежжа развіваецца на аснове прынцыпу партнёрства, зыходзячы з заканадаўства Рэспублікі Беларусь, заканадаўства краін пражывання беларускай дыяспары, і на падставе дзеючых двухбаковых пагадненняў і норм міжнароднага права.
Беларуская дыяспара разглядаецца як важнейшы нацыянальны, інтэлектуальны, сацыяльна-культурны, дэмаграфічны і эканамічны рэсурс Рэспублікі Беларусь, які можа стаць важным фактарам ажыццяўлення беларускай знешняй і ўнутранай палітыкі, развіцця мнагавектарных сувязей з замежнымі краінамі ў інтарэсах Рэспублікі Беларусь, павышэння станоўчага міжнароднага іміджу беларускай дзяржавы.
Ёсць станоўчыя прыклады прыцягнення прадстаўнікоў беларускай дыяспары з ліку прадпрымальнікаў да садзейнічання ў стварэнні і развіцці за мяжой структур дзелавога супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь. Дзякуючы падтрымцы дзяржавы рэалізуюцца асобныя мерапрыемствы па развіццю супрацоўніцтва з грамадскімі аб’яднаннямі беларусаў замежжа ў культурнай, адукацыйнай, інфармацыйнай і іншых сферах.
Разам з тым існуе неабходнасць распрацоўкі сістэмнага падыходу да пытання супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай. Такі падыход будзе садзейнічаць больш прадметнаму супрацоўніцтву з беларусамі замежжа і выкарыстанню іх патэнцыялу ў рэалізацыі знешніх і ўнутраных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, якiя дыктуюцца мiжнароднай сітуацыяй у эканамiчнай, сацыяльна-палiтычнай, культурнай і іншых сферах.
Аб’яднанне розных напрамкаў мэтанакіраванай работы з беларусамі замежжа, якая ажыццяўляецца рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, таксама дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць патэнцыял беларускай дыяспары для садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму развіццю Рэспублікі Беларусь, папулярызацыі за мяжой дасягненняў беларускай культуры, духоўных каштоўнасцей беларускага грамадства.
ГЛАВА 3
МЭТА, ЗАДАЧЫ I ПАКАЗЧЫКI ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ
Мэтай Дзяржаўнай праграмы з’яўляецца стварэнне сістэмы дзяржаўнай падтрымкі і развіцця партнёрскага супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ў сацыяльна-эканамічнай, інфармацыйнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах.
Для рэалiзацыi мэты Дзяржаўнай праграмы патрабуецца вырашэнне наступных задач:
удасканаленне арганізацыйных механізмаў для далейшага развіцця рознабаковых узаемаадносін з беларускай дыяспарай;
забеспячэнне беларусаў замежжа інфармацыяй аб сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным і культурным жыцці сучаснай Беларусі;
стварэнне ўмоў для наладжвання эканамічных кантактаў з беларусамі замежжа;
стварэнне ўмоў і ўдасканаленне механізмаў ўзаемадзеяння з беларусамі замежжа ў сацыякультурнай сферы, садзейнічанне захаванню беларускай дыяспарай нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці;
садзейнічанне беларусам замежжа ў захаванні беларускай мовы.
Эфектыўнасць выканання задач Дзяржаўнай праграмы вызначаецца дасягненнем паказчыкаў згодна з дадаткам 1, якія прадстаўлены па гадах на працягу ўсяго тэрміну яе рэалізацыі.
ГЛАВА 4
РЭСУРСНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ
У 2013 – 2015 гадах на рэалiзацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы спатрэбяцца сродкi ў суме 14 620,7 млн. рублёў, у тым лiку з рэспублiканскага бюджэту – 14 130,7 млн. рублёў, мясцовых бюджэтаў – 490 млн. рублёў. З iншых крынiц фінансавыя сродкі не прадугледжваюцца.
Рэсурснае забеспячэнне Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляецца згодна з дадаткам 2.
Дзяржаўнай праграмай не прадугледжваюцца закупкі імпартных тавараў.
ГЛАВА 5
МЕРАПРЫЕМСТВЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ
I ПЛАНУЕМЫЯ ВЫНIКI
Рэалізацыя мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы згодна з дадаткам 3, накiраваных на дасягненне паказчыкаў, якiя адпавядаюць яе задачам, будзе спрыяць:
кансалідацыі беларускай дыяспары, захаванню і пашырэнню беларускай прысутнасці ў свеце, пашырэнню адзінай інфармацыйнай і культурнай прасторы сусветнага беларускага супольніцтва;
умацаванню ў краіне і за яе межамі пазітыўнага іміджу Рэспублікі Беларусь як сучаснай еўрапейскай дзяржавы;
павышэнню палітычнай i эканамiчнай эфектыўнасці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з беларусамі замежжа за кошт стварэння новых і развіцця існуючых механізмаў узаемавыгаднага партнёрства, далучэння беларусаў замежжа да ўдзелу ў рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
забеспячэнню рэалізацыі грамадзянскіх правоў і законных інтарэсаў беларусаў замежжа.
Па папярэдняй ацэнцы ад рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы прагназуюцца наступныя вынікі:
забеспячэнне каардынацыі дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх аб’яднанняў і іншых інстытутаў грамадскай супольнасці па ўзаемадзеянню з беларусамі замежжа;
павышэнне эфектыўнасці абароны правоў і законных інтарэсаў беларускіх грамадзян за мяжой;
забеспячэнне духоўнага і культурнага развіцця беларускай дыяспары і ўмацавання яе сувязей з этнічнай Радзімай;
прыцягненне ў краіну высокакваліфікаваных спецыялістаў і навуковых работнікаў з ліку беларусаў, якія пражываюць або працуюць за мяжой, да ўдзелу ў рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных даследаванняў і інавацыйных праектаў;
стварэнне ўмоў для ўдзелу беларусаў замежжа ў развіцці міжнароднага турызму ў Беларусі;
стварэнне сеткі інфармацыйных цэнтраў Беларусі на базе грамадскіх аб’яднанняў беларускай дыяспары;
пашырэнне інфармацыйнага абмену з беларусамі замежжа;
правядзенне на сістэмнай аснове рознабаковых даследаванняў па пытаннях гісторыі і сучаснага развіцця беларускай дыяспары;
актывізацыя падтрымкі грамадскіх аб’яднанняў беларускай дыяспары ў арганізацыі імі культурна-асветніцкай дзейнасці;
павелічэнне колькасці культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь, з удзелам беларусаў замежжа;
вяртанне нацыянальных культурных каштоўнасцей, якія апынуліся за межамі Беларусі;
захаванне вывучэння беларускай мовы ў краінах замежжа;
удасканаленне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгламентуе пытанні ўзаемаадносін з беларусамі замежжа.
Дадатак 1
да Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 - 2015 гады
Паказчыкі Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі
замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 - 2015 гады
Задачы |
Паказчыкі рэалізацыі задачы |
Адзінка вымярэння паказчыка |
Значэнне паказчыка па гадах |
||
---|---|---|---|---|---|
2013 |
2014 |
2015 |
|||
|
|||||
1. Удасканаленне арганізацыйных механізмаў для далейшага развіцця рознабаковых узаема-адносін з беларускай дыяспарай
|
правядзенне пасяджэнняў Кансуль-татыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве культуры
|
колькасць пасяджэн-няў
|
1 |
1 |
1 |
2. Забеспячэнне беларусаў замежжа інфармацыяй аб сацыяльна-эканамічным, грамадска-палітычным і культурным жыцці сучаснай Беларусі |
удзел замежных калектываў мастацкай творчасці і дэлегацый нацыянальна-культурных аб’яднанняў беларусаў у культурных мерапрыемствах, якія праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь
|
колькасць калекты-ваў мастацкай твор-часці, дэлегацый
|
18
|
20
|
25
|
удзел калектываў мастацкай творчасці, дэлегацый і прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у мерапрыемствах аб’яд-нанняў беларусаў замежжа і іншых мерапрыемствах за мяжой
|
колькасць калекты-ваў, дэлегацый, прад-стаўнікоў Рэспублікі Беларусь |
12 |
14 |
15 |
|
3. Стварэнне ўмоў для наладж-вання эканамічных кантактаў з беларусамі замежжа |
удзел прадпрымальнікаў – беларусаў замежжа ў бізнес-форумах, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
|
колькасць бізнес-форумаў |
1 |
1 |
1
|
4. Стварэнне ўмоў і ўдасканаленне механізмаў ўзаемадзеяння з беларусамі замежжа ў сацыякульна-культурнай сферы, садзейнічанне захаванню беларускай дыяспарай нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці
|
правядзенне фестывалю мастацтваў беларусаў свету
|
колькасць |
– |
1 |
– |
правядзенне курсаў павышэння кваліфікацыі для актывістаў, кіраўнікоў калектываў мастацкай творчасці і грамадскіх аб’яднанняў беларусаў замежжа
|
колькасць курсаў |
1 |
1 |
1 |
|
5. Садзейнічанне беларусам замежжа ў захаванні беларускай мовы
|
правядзенне курсаў павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў беларускай мовы
|
колькасць курсаў
|
1 |
1 |
1 |
перадача вучэбнай, метадычнай, мастацкай літаратуры грамадскім аб’яднанням беларусаў замежжа
|
колькасць камплектаў кніг
|
6 |
6 |
6 |
Дадатак 2
да Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 - 2015 гады
Рэсурснае забеспячэнне Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 – 2015 гады
Задачы Дзяржаўнай праграмы і крыніцы фінансавання |
Заказчык |
Плануемыя аб’ёмы расходаў па гадах, тыс. рублёў* |
||
---|---|---|---|---|
2013 |
2014 |
2015 |
||
|
|
|
|
|
1. Удасканаленне арганізацыйных меха-нізмаў для далейшага развіцця розна-баковых узаемаадносін з беларускай дыяспарай – рэспубліканскі бюджэт
|
Упаўнаважаны па спра-вах рэлігій і нацыя-нальнасцей
|
–
|
15 000
|
20 000
|
2. Забеспячэнне беларусаў замежжа інфармацыяй аб сацыяльна-эканаміч-ным, грамадска-палітычным і культур-ным жыцці сучаснай Беларусі – рэс-публіканскі бюджэт
|
Мінінфарм |
– |
371 000 |
378 300
|
3. Стварэнне ўмоў для наладжвання эканамічных кантактаў з беларусамі замежжа – рэспубліканскі бюджэт
|
МЗС |
– |
– |
– |
4. Стварэнне ўмоў і ўдасканаленне механізмаў узаемадзеяння з беларусамі замежжа ў сацыякультурнай сферы, садзейнічанне захаванню беларускай дыяспарай нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці – усяго
|
|
–
|
2 824 700
|
2 620 000
|
у тым ліку:
|
|
|
|
|
рэспубліканскі бюджэт |
|
–
|
2 724 700
|
2 430 000 |
з іх:
|
|
|
|
|
Мінкультуры
|
|
– |
1 400 000
|
900 000
|
Мінадукацыя
|
|
– |
– |
–
|
Мінінфарм
|
|
–
|
1 100 000
|
1 230 000
|
Упаўнаважаны па справах рэлігій
|
|
–
|
224 700
|
300 000
|
мясцовыя бюджэты – Гродзенскі аблвыканкам
|
|
– |
100 000 |
190 000 |
5. Садзейнічанне беларусам замежжа ў захаванні беларускай мовы – рэспубліканскі бюджэт
|
Мінадукацыя
|
–
|
98 000
|
120 000
|
Усяго па Дзяржаўнай праграме
|
|
– |
3 308 700 |
3 138 300 |
у тым ліку: |
|
|
|
|
рэспубліканскі бюджэт
|
|
–
|
3 208 700
|
2 948 300
|
з іх:
|
|
|
|
|
Мінкультуры
|
|
– |
1 400 000 |
900 000
|
Мінадукацыя
|
|
–
|
98 000 |
120 000
|
Мінінфарм
|
|
– |
1 471 000
|
1 608 300
|
Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей
|
|
– |
239 700
|
320 000
|
мясцовыя бюджэты – Гродзенскі аблвыканкам |
|
– |
100 000 |
190 000 |
* Аб’ёмы фінансавання з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў будуць удакладняцца пры планаванні бюджэту на кожны фінансавы год.
Дадатак 2
да Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 - 2015 гады
Рэсурснае забеспячэнне Дзяржаўнай праграмы супрацоўніцтва з беларусамі замежжа ”Беларусы ў свеце“ на 2013 – 2015 гады
Задачы Дзяржаўнай праграмы і крыніцы фінансавання |
Заказчык |
Плануемыя аб’ёмы расходаў па гадах, тыс. рублёў* |
||
---|---|---|---|---|