Кіраўніку "Беларускай абшчыны літоўцаў" - 70

Кіраўніку "Беларускай абшчыны літоўцаў" – 70

Павіншаваць старшыню Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі "Беларуская абшчына літоўцаў" Віталію Калеснікаву з юбілеем у апараце Упаўнаважанага ў Мінску сабраліся члены Савета гэтай арганізацыі, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка і старшыня Кансультатыўнага міжэтнічнага Савета пры Упаўнаважаным Георгій Егіазаран. За плённую шматгадовую грамадскую дзейнасць на карысць беларускага грамадства і літоўскага народа юбілярцы была ўручана Ганаровая грамата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.


- Што б ні адбывалася ў жыцці, літоўцы ў Беларусі не адчуваюць "адарванасці" ад роднай зямлі, - распавядае Віталія Антанаўна. – Штогод нашы двухбаковыя сувязі толькі ўмацоўваюцца. Для гэтага мы, як грамадская арганізацыя, ладзім розныя мерапрыемствы, накшталт вечароў літоўскай паэзіі, дзе іх ўдзельнікі даведваюцца нават пра малавядомых нашых дзеячоў культуры - пісьменнікаў і паэтаў. На такіх сустрэчах мы стараемся ўсё зрабіць і аформіць ад душы. Цяпер у складзе нашай арганізацыі тысяча чалавек. Мы заўсёды імкнёмся ствараць для літоўцаў у Беларусі ўсе магчымасці па развіццю нацыянальнай самасвядомасці і самавыяўлення, а таксама па захаванні роднай мовы, гісторыі, культуры і нацыянальных традыцый літоўскага народа.