Пачуйце голас Радзімы

Ігар САВОСЦЕНКА, «Рэспубліка», Падведзены вынікі рэалізацыі міжнароднага праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» Супрацоўніцтва на ўзроўні На базе беларускай гімназіі № 23, што ў Савецкім раёне сталіцы, адбылося пасяджэнне калегіі апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў па пытанні рэалізацыі ў 2007—2012 гадах аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой». Для падвядзення вынікаў гэтага міжнароднага праекта, абвешчанага Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, з усіх куткоў краіны сабраліся прадстаўнікі органаў улады і дзяржаўнага кіравання. У прыватнасці, у мерапрыемстве прынялi ўдзел спецыялісты з міністэрстваў замежных спраў, культуры і адукацыі, апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, начальнікі аддзелаў па справах рэлігій і нацыянальнасцяў аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, намеснікі кіраўнікоў адміністрацый горада Мінска. Нагадаем, што сярод галоўных мэтаў праекта — прыцягненне суайчыннікаў за мяжой да ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі, прапаганда дасягненняў рэспублікі ў краінах іх пражывання, а таксама ўстанаўленне і развіццё канструктыўнага ўзаемадзеяння рэгіёнаў нашай агульнай бацькаўшчыны з арганізацыямі суайчыннікаў за мяжой. Вельмі актуальным цяпер застаецца і рашэнне задач па стварэнні эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва з суайчыннікамі мясцовых органаў улады і дзяржкіравання Беларусі ў культурнай, адукацыйнай, інфармацыйнай галінах, а таксама аказанне дапамогі з Радзімы беларусам замежжа ў захаванні і развіцці іх нацыянальна-культурнай самабытнасці. Ганарымся, што тут нашы карані З асноўным дакладам на калегіі выступіў начальнік аддзела па справах нацыянальнасцяў і прававой работы апарату Упаўнаважанага Аляксандр Сасновіч. Паводле яго слоў, у рэспубліцы паспяхова ладзіцца праца па ўсіх накірунках праекта. Аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам арганізавана адраснае супрацоўніцтва з нашымі суайчыннікамі: за кожным выканкамам замацаваны пэўныя грамадскія структуры беларускай дыяспары за мяжой. Для прасоўвання айчыннай прадукцыі на замежныя рынкі Міністэрства замежных спраў Беларусі сфарміравала базу дадзеных эканамічна актыўных прадстаўнікоў беларускай дыяспары (цяпер туды ўваходзяць больш за 100 нашых суайчыннікаў з 16 краін. — Заўвага «Р»). У час ажыццяўлення мерапрыемстваў праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» быў назапашаны значны станоўчы вопыт. За плённую дзейнасць у гэтым напрамку ў 2008—2012 гадах каштоўнымі падарункамі ўпаўнаважанага (беларускія нацыянальныя касцюмы і аргтэхніка), дыпломамі і ганаровымі граматамі заахвочана 66 беларускіх грамадскіх арганізацый замежжа і адміністрацыйных рэгіёнаў Беларусі. Аналізуючы сітуацыю, відавочна, што гэтая праца вядзецца на выдатным арганізацыйным узроўні ў Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і горадзе Мінску. Неаднаразова за рэалізацыю праекта адзначаліся Дубровенскі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Міёрскі райвыканкамы Віцебскай вобласці, Ваўкавыскі і Ашмянскі — Гродзенскай, Дзяржынскі, Нясвіжскі і Чэрвенскі — Мінскай, Асіповіцкі — Магілёўскай вобласцi, адміністрацыі Заводскага, Партызанскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска. Вядома, ёсць шмат добрых прыкладаў рэгіянальных ініцыятыў… Сёння дзевяць адміністрацыйных рэгіёнаў Гарадзейшчыны супрацоўнічаюць з грамадскімі фарміраваннямі беларусаў Літвы, восем — Расіі, па два — Украіны, Польшчы і Ізраіля. Наогул сувязі з беларускай дыяспарай замежжа разнастайныя як па форме, так і па зместу. У якасці адметнага прыкладу па сувязях з нашымі суайчыннікамі Аляксандр Сасновіч назваў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска». Разам з тым, паводле інфармацыі выступоўцы, была адзначана як недастатковая работа па праекту некаторых аддзелаў па справах рэлігій і нацыянальнасцяў выканкамаў. «Неабходна разумець, што, пашыраючы супрацоўніцтва з нашымі суайчыннікамі за мяжой, мы недарэмна гаворым аб узаемнай цікавасці да гэтага. Мы хочам, каб за межамі нашай агульнай Радзімы фарміраваўся пазітыўны імідж Беларусі па ўсіх накірунках яе сацыяльна-эканамічнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі кіраўніцтва нашай краіны, — лічыць Аляксандр Сасновіч. — І ў той жа час неабходна, каб нашы суайчыннікі, якія па розных прычынах апынуліся за межамі Айчыны, адчувалі, што пра іх памятаюць у Беларусі, што ім дапамагаюць захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць і самабытнасць. Яны могуць ганарыцца тым, што самі ці іх продкі нарадзіліся ў Беларусі». У спрэчках па справаздачным дакладзе выступілі Ніна Нікіціна, дырэктар мінскай гімназіі № 23 (праца гімназіі з беларускай мовай навучання з беларускімі школамі за мяжой), Ніна Пучынская, старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Віцебскай вобласці (аб працы з суайчыннікамі за мяжой мясцовых органаў улады Браслаўскага раёна), Дзмітрый Варвашэня, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Баранавіцкага райвыканкама Брэсцкай вобласці (аб узаемадзеянні райвыканкама, устаноў і арганізацый раёна з суайчыннікамі — ураджэнцамі Баранавіцкага раёна), Святлана Сітнікава, рэктар ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» (міжнароднае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі: вопыт дзейнасці інстытута). Затым адбылася дыскусія па асноўнай тэме сустрэчы, ад удзельнікаў мерапрыемства прагучала шмат цікавых прапаноў і заўваг, у тым ліку былі зроблены ўдакладненні ў выніковую пастанову калегіі. Мажорнай нотай сустрэчы прагучала ўзнагароджанне асобных удзельнікаў праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» ганаровымі граматамі ўпаўнаважанага. Іх ад імя Леаніда Гулякі ўручыў ягоны намеснік Уладзімір Ламека. Сёння, заўтра і заўсёды… Супрацоўніцтва з суайчыннікамі ажыццяўляецца ў апараце Упаўнаважанага ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам замежных спраў, дыппрадстаўніцтвамі нашай краіны, згодна з даручэннямі кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, а таксама Праграмай развіцця канфесіянальнай галіны, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2011—2015 гады. Гэтая дзейнасць ахоплівае ўвесь спектр пытанняў па ўзаемадзеянні з беларускай дыяспарай замежжа. Апаратам Упаўнаважанага рэалізуюцца пагадненні, праграмы і мерапрыемствы аб супрацоўніцтве з суайчыннікамі замежжа з аналагічнымі дзяржструктурамі Літвы, Малдовы, Украіны, Расіі і Грузіі. Вывучаецца магчымасць падпісання адпаведных дакументаў з Эстоніяй, Латвіяй, Арменіяй і Казахстанам. Апошнім часам геаграфія такога ўзаемадзеяння значна пашырылася. За кошт бюджэтных сродкаў, выдаткаваных апарату Упаўнаважанага на працу з беларускай дыяспарай замежжа, былі набыты нацыянальныя касцюмы для творчых калектываў, музычныя інструменты, дзяржаўная сімволіка, аргтэхніка, відэазапісы пра Беларусь (матэрыялы аб яе гісторыка-культурнай спадчыне, народных традыцыях, сацыяльна-эканамічным жыцці), літаратура беларускіх аўтараў. Нагадаем, што апошнім часам дапамога аказвалася грамадскім арганізацыям беларусаў у Расіі, Латвіі, Літве, Эстоніі, Украіне, Аргенціне, Малдове, Польшчы, Бельгіі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Арменіі і іншых краінах (на гэтыя мэты ў 2008—2012 гадах было накіравана больш за 1,2 млрд. рублёў. — Даведка «Р»). Упаўнаважаны і супрацоўнікі яго апарату заўсёды бяруць удзел у мерапрыемствах, якія ладзяць арганізацыі суайчыннікаў замежжа. Адно з іх — Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету, які адбыўся ў 2011 годзе. За паспяховы ўдзел у ім дыпломамі ўпаўнаважанага ўзнагароджаны 13 мастацкіх калектываў і арганізацый нашых суайчыннікаў. Як вядома, на працягу апошніх гадоў у мінскай выставе «СМІ ў Беларусі», пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы апарату Упаўнаважанага, актыўна прадстаўлены сродкі масавай інфармацыі суайчыннікаў з Украіны, Латвіі, Польшчы, Малдовы, Літвы, Расіі і ЗША. У сваю чаргу летась упаўнаважаным быў зацверджаны конкурс-фэст для журналістаў і масмедыя-арганізацый суай чыннікаў замежжа. Яго сутнасць — прапаганда дзейнасці грамадскіх арганізацый суайчыннікаў замежжа ў СМІ, накіраваная на захаванне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, пашырэнне іх сувязяў з гістарычнай Радзімай. ------------------------------------- У тэму Паводле розных звестак, за межамі Беларусі сёння жывуць каля 3,5 млн. беларусаў — ураджэнцаў рэспублікі альбо іх нашчадкаў. Гэта, пагадзіцеся, вялікі чалавечы рэсурс. У месцах свайго кампактнага пражывання асноўная частка нашых суайчыннікаў уваходзіць больш чым у 200 грамадскіх арганізацый. Найбольш вялікія дыяспары беларусаў замежжа — у Расіі (840 тыс. чалавек), Украіне (275 тыс. чалавек), Латвіі (90 тыс. чалавек), Польшчы (48 тыс. чалавек). ------------------------------------- Ігар САВОСЦЕНКА, «Рэспубліка», Падведзены вынікі рэалізацыі міжнароднага праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» Супрацоўніцтва на ўзроўні На базе беларускай гімназіі № 23, што ў Савецкім раёне сталіцы, адбылося пасяджэнне калегіі апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў па пытанні рэалізацыі ў 2007—2012 гадах аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой». Для падвядзення вынікаў гэтага міжнароднага праекта, абвешчанага Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, з усіх куткоў краіны сабраліся прадстаўнікі органаў улады і дзяржаўнага кіравання. У прыватнасці, у мерапрыемстве прынялi ўдзел спецыялісты з міністэрстваў замежных спраў, культуры і адукацыі, апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, начальнікі аддзелаў па справах рэлігій і нацыянальнасцяў аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама, намеснікі кіраўнікоў адміністрацый горада Мінска. Нагадаем, што сярод галоўных мэтаў праекта — прыцягненне суайчыннікаў за мяжой да ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі, прапаганда дасягненняў рэспублікі ў краінах іх пражывання, а таксама ўстанаўленне і развіццё канструктыўнага ўзаемадзеяння рэгіёнаў нашай агульнай бацькаўшчыны з арганізацыямі суайчыннікаў за мяжой. Вельмі актуальным цяпер застаецца і рашэнне задач па стварэнні эфектыўных механізмаў супрацоўніцтва з суайчыннікамі мясцовых органаў улады і дзяржкіравання Беларусі ў культурнай, адукацыйнай, інфармацыйнай галінах, а таксама аказанне дапамогі з Радзімы беларусам замежжа ў захаванні і развіцці іх нацыянальна-культурнай самабытнасці. Ганарымся, што тут нашы карані З асноўным дакладам на калегіі выступіў начальнік аддзела па справах нацыянальнасцяў і прававой работы апарату Упаўнаважанага Аляксандр Сасновіч. Паводле яго слоў, у рэспубліцы паспяхова ладзіцца праца па ўсіх накірунках праекта. Аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам арганізавана адраснае супрацоўніцтва з нашымі суайчыннікамі: за кожным выканкамам замацаваны пэўныя грамадскія структуры беларускай дыяспары за мяжой. Для прасоўвання айчыннай прадукцыі на замежныя рынкі Міністэрства замежных спраў Беларусі сфарміравала базу дадзеных эканамічна актыўных прадстаўнікоў беларускай дыяспары (цяпер туды ўваходзяць больш за 100 нашых суайчыннікаў з 16 краін. — Заўвага «Р»). У час ажыццяўлення мерапрыемстваў праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» быў назапашаны значны станоўчы вопыт. За плённую дзейнасць у гэтым напрамку ў 2008—2012 гадах каштоўнымі падарункамі ўпаўнаважанага (беларускія нацыянальныя касцюмы і аргтэхніка), дыпломамі і ганаровымі граматамі заахвочана 66 беларускіх грамадскіх арганізацый замежжа і адміністрацыйных рэгіёнаў Беларусі. Аналізуючы сітуацыю, відавочна, што гэтая праца вядзецца на выдатным арганізацыйным узроўні ў Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай абласцях і горадзе Мінску. Неаднаразова за рэалізацыю праекта адзначаліся Дубровенскі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Міёрскі райвыканкамы Віцебскай вобласці, Ваўкавыскі і Ашмянскі — Гродзенскай, Дзяржынскі, Нясвіжскі і Чэрвенскі — Мінскай, Асіповіцкі — Магілёўскай вобласцi, адміністрацыі Заводскага, Партызанскага і Фрунзенскага раёнаў Мінска. Вядома, ёсць шмат добрых прыкладаў рэгіянальных ініцыятыў… Сёння дзевяць адміністрацыйных рэгіёнаў Гарадзейшчыны супрацоўнічаюць з грамадскімі фарміраваннямі беларусаў Літвы, восем — Расіі, па два — Украіны, Польшчы і Ізраіля. Наогул сувязі з беларускай дыяспарай замежжа разнастайныя як па форме, так і па зместу. У якасці адметнага прыкладу па сувязях з нашымі суайчыннікамі Аляксандр Сасновіч назваў Дзяржаўную ўстанову адукацыі «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» і ДУА «Гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска». Разам з тым, паводле інфармацыі выступоўцы, была адзначана як недастатковая работа па праекту некаторых аддзелаў па справах рэлігій і нацыянальнасцяў выканкамаў. «Неабходна разумець, што, пашыраючы супрацоўніцтва з нашымі суайчыннікамі за мяжой, мы недарэмна гаворым аб узаемнай цікавасці да гэтага. Мы хочам, каб за межамі нашай агульнай Радзімы фарміраваўся пазітыўны імідж Беларусі па ўсіх накірунках яе сацыяльна-эканамічнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі кіраўніцтва нашай краіны, — лічыць Аляксандр Сасновіч. — І ў той жа час неабходна, каб нашы суайчыннікі, якія па розных прычынах апынуліся за межамі Айчыны, адчувалі, што пра іх памятаюць у Беларусі, што ім дапамагаюць захоўваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць і самабытнасць. Яны могуць ганарыцца тым, што самі ці іх продкі нарадзіліся ў Беларусі». У спрэчках па справаздачным дакладзе выступілі Ніна Нікіціна, дырэктар мінскай гімназіі № 23 (праца гімназіі з беларускай мовай навучання з беларускімі школамі за мяжой), Ніна Пучынская, старшыня Браслаўскага раённага Савета дэпутатаў Віцебскай вобласці (аб працы з суайчыннікамі за мяжой мясцовых органаў улады Браслаўскага раёна), Дзмітрый Варвашэня, начальнік аддзела ідэалагічнай работы Баранавіцкага райвыканкама Брэсцкай вобласці (аб узаемадзеянні райвыканкама, устаноў і арганізацый раёна з суайчыннікамі — ураджэнцамі Баранавіцкага раёна), Святлана Сітнікава, рэктар ДУА «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі» (міжнароднае і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне адукацыі: вопыт дзейнасці інстытута). Затым адбылася дыскусія па асноўнай тэме сустрэчы, ад удзельнікаў мерапрыемства прагучала шмат цікавых прапаноў і заўваг, у тым ліку былі зроблены ўдакладненні ў выніковую пастанову калегіі. Мажорнай нотай сустрэчы прагучала ўзнагароджанне асобных удзельнікаў праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» ганаровымі граматамі ўпаўнаважанага. Іх ад імя Леаніда Гулякі ўручыў ягоны намеснік Уладзімір Ламека. Сёння, заўтра і заўсёды… Супрацоўніцтва з суайчыннікамі ажыццяўляецца ў апараце Упаўнаважанага ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам замежных спраў, дыппрадстаўніцтвамі нашай краіны, згодна з даручэннямі кіраўніка дзяржавы, Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў, а таксама Праграмай развіцця канфесіянальнай галіны, нацыянальных адносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2011—2015 гады. Гэтая дзейнасць ахоплівае ўвесь спектр пытанняў па ўзаемадзеянні з беларускай дыяспарай замежжа. Апаратам Упаўнаважанага рэалізуюцца пагадненні, праграмы і мерапрыемствы аб супрацоўніцтве з суайчыннікамі замежжа з аналагічнымі дзяржструктурамі Літвы, Малдовы, Украіны, Расіі і Грузіі. Вывучаецца магчымасць падпісання адпаведных дакументаў з Эстоніяй, Латвіяй, Арменіяй і Казахстанам. Апошнім часам геаграфія такога ўзаемадзеяння значна пашырылася. За кошт бюджэтных сродкаў, выдаткаваных апарату Упаўнаважанага на працу з беларускай дыяспарай замежжа, былі набыты нацыянальныя касцюмы для творчых калектываў, музычныя інструменты, дзяржаўная сімволіка, аргтэхніка, відэазапісы пра Беларусь (матэрыялы аб яе гісторыка-культурнай спадчыне, народных традыцыях, сацыяльна-эканамічным жыцці), літаратура беларускіх аўтараў. Нагадаем, што апошнім часам дапамога аказвалася грамадскім арганізацыям беларусаў у Расіі, Латвіі, Літве, Эстоніі, Украіне, Аргенціне, Малдове, Польшчы, Бельгіі, Казахстане, Узбекістане, Кыргызстане, Арменіі і іншых краінах (на гэтыя мэты ў 2008—2012 гадах было накіравана больш за 1,2 млрд. рублёў. — Даведка «Р»). Упаўнаважаны і супрацоўнікі яго апарату заўсёды бяруць удзел у мерапрыемствах, якія ладзяць арганізацыі суайчыннікаў замежжа. Адно з іх — Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету, які адбыўся ў 2011 годзе. За паспяховы ўдзел у ім дыпломамі ўпаўнаважанага ўзнагароджаны 13 мастацкіх калектываў і арганізацый нашых суайчыннікаў. Як вядома, на працягу апошніх гадоў у мінскай выставе «СМІ ў Беларусі», пры арганізацыйнай і фінансавай падтрымцы апарату Упаўнаважанага, актыўна прадстаўлены сродкі масавай інфармацыі суайчыннікаў з Украіны, Латвіі, Польшчы, Малдовы, Літвы, Расіі і ЗША. У сваю чаргу летась упаўнаважаным быў зацверджаны конкурс-фэст для журналістаў і масмедыя-арганізацый суай чыннікаў замежжа. Яго сутнасць — прапаганда дзейнасці грамадскіх арганізацый суайчыннікаў замежжа ў СМІ, накіраваная на захаванне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, пашырэнне іх сувязяў з гістарычнай Радзімай. ------------------------------------- У тэму Паводле розных звестак, за межамі Беларусі сёння жывуць каля 3,5 млн. беларусаў — ураджэнцаў рэспублікі альбо іх нашчадкаў. Гэта, пагадзіцеся, вялікі чалавечы рэсурс. У месцах свайго кампактнага пражывання асноўная частка нашых суайчыннікаў уваходзіць больш чым у 200 грамадскіх арганізацый. Найбольш вялікія дыяспары беларусаў замежжа — у Расіі (840 тыс. чалавек), Украіне (275 тыс. чалавек), Латвіі (90 тыс. чалавек), Польшчы (48 тыс. чалавек). -------------------------------------