Указ Президента Республики Беларусь от 28 декабря 2015г. №522

Национальный правовой  Интернет- портал Республики  Беларусь , 30.12.2015, 1/16186 
 
УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ 
28 снежня 2015  г.  №  522 
Аб аб’ яўленні 2016  года  Годам  культуры 
У   мэтах  фарміравання   высокай   культуры  грамадства ,  зберажэння   культурнай  
спадчыны  і   народных  традыцый,  выхавання   ў  грамадзян  любові  да   Айчыны 
пастанаўляю : 
1. Аб’ явіць у  Рэспубліцы  Беларусь  2016  год  Годам  культуры. 
2. Савету  Міністраў Рэспублікі Беларусь : 
сумесна   з  аблвыканкамамі ,  Мінскім  гарвыканкамам   распрацаваць   і   зацвердзіць  
рэспубліканскі план мерапрыемстваў па  правядзенні ў 2016  годзе Года культуры; 
забяспечыць  каардынацыю   дзейнасці  дзяржаўных  органаў,  іншых   арганізацый  
па  выкананні названага плана. 
3. Дадзены Указ уступае ў сілу  з дня яго афіцыйнага  апублікавання. 
  
Прэзідэнт  Рэспублікі   Беларусь                                                             А. Лукашэнка