Палажэнне аб Ганаровай грамаце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей

         Зацверджана загадам

                                                                  Упаўнаважанага па справах рэлігій і

                                                                  нацыянальнасцей

                                                                  ад 04.12.2009 г. № 40

 

 

Палажэнне аб Ганаровай грамаце

Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей

 

1. Ганаровая грамата Упаўнаважанага па справах  рэлігій і нацыянальнасцей (далей - Ганаровая грамата) засноўваецца з мэтай прызнання заслуг i заахвочвання грамадзян і арганiзацый Рэспублiкi Беларусь, а таксама суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой,  за значны ўклад у захаванне, развiццё і прапаганду духоўнай гісторыка-культурнай нацыянальнай спадчыны, асветніцкую і дабрачынную дзейнасць.

2. Ганаровай граматай узнагароджваюцца грамадзяне, творчыя калектывы, арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама фiзiчныя i юрыдычныя асобы замежных краiн.

3. Рашэнне аб узнагароджаннi Ганаровай граматай прымаецца Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей па прадстаўленнi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкомаў і Мінскага гарвыканкома, рэлігійных і грамадскiх аб'яднанняў або па iнiцыятыве апарату Упаўнаважанага.

Фізічныя і юрыдычныя асобы замежных краін узнагароджваюцца па прадстаўленню кіруючага органа арганізацыі суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, ці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь або яго замежных прадстаўніцтваў.

Прадстаўленне аб узнагароджаннi накiроўваецца для разгляду ў апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей не пазней як за 20 дзён да ўручэння Ганаровай граматы на беларускай мове (гл.дадатак). Да прадстаўлення дадаецца копія старонкі пашпарта з асабістымі данымі (для грамадзян Рэспублікі Беларусь – на беларускай мове).

4. Разгляду пытанняў аб узнагароджаннi папярэднiчае абмеркаванне ў адпаведных структурных падраздзяленнях апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

5. Узнагароджанне работнiкаў апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей ажыццяўляецца па прадстаўленні намесніка Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

6. Узнагароджанне Ганаровай граматай робiцца на падставе загаду Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

7. Уручэнне Ганаровай граматы праводзiцца Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей цi па яго даручэннi iншымi службовымi асобамi.

8. Узнагароджаныя Ганаровай граматай могуць быць паўторна ўзнагароджаны гэтай граматай за новыя заслугi як правіла праз 3 гады пасля папярэдняга ўзнагароджання.

9. Персанальны ўлiк узнагароджаных Ганаровай граматай ажыццяўляецца службовай асобай, якая вядзе кадравае справаводства ў апараце Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

 

 

*****

 

 

  Дадатак да Палажэння аб Ганаровай грамаце

                                                                                     Упаўнаважанага па справах рэлігій і

                                                                         нацыянальнасцей
 

 

ПРАДСТАЎЛЕННЕ
да ўзнагароджання Ганаровай граматай

Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей

 

 

1. Прозвiшча, iмя, iмя па бацьку ______________________________________

2. Прафесiя, пасада, месца працы, службы ______________________________

3. Чысло, месяц i год нараджэння ______________________________________

4. Адукацыя _______________________________________________________

5. Цi быў (калi) узнагароджаны Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей___________________________________________________

6. Хатнi адрас i тэлефон _____________________________________________

7. Стаж работы ў галiне ______________ Стаж работы ў дадзеным працоўным калектыве __________________________________________________________________

8. Асаблiвыя заслугi, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання

__________________________________________________________________

__________________________________________________________________

Кандыдатура _________________________________________  рэкамендавана

__________________________________________________________________

(назва калектыўнага кіруючага органа прадпрыемства, арганiзацыi, установы, грамадскага ці рэлігійнага аб'яднання, або кіраўніцтва рэлігійнага аб'яднання, дата абмеркавання, нумар пратакола)

 

Кiраўнiк___________________________________________________________